Мэта нашай працы - дапамагаць дзецям развіваць здольнасці, адкрываць таленты, акружаць клопатам і ўвагай.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
-ахова і ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
-забеспячэнне паўнавартаснага, усебаковага псіхічнага і фізічнага развіцця выхаванцаў;
-далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей культуры;
-забеспячэнне пераемнасці паміж сямейным выхаваннем, а таксама дашкольным і першай прыступкай агульнай сярэдняй адукацыі.

Наш дэвіз: "Расцем разам!"

У адпаведнасці ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, у 2024/2025 навучальным годзе» аднымі з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
-арыентацыя на асобу выхаванца ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцей, магчымасцей і задавальнення адукацыйных патрэб;
-кампетэнтнасны падыход у адукацыі (дапамога выхаванцам у набыцці кампетэнцый, неабходных для атрымання сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі);
-аб’яднанне навучання і выхавання на аснове духоўна-маральных і сацыякультурных каштоўнасцей,
-гістарычных, нацыянальна-культурных традыцый і прынятых у грамадстве правілаў і нормаў паводзін; рэалізацыя прынцыпу інклюзіі ў адукацыі.

На падставе пастаўленых кіраўніцтвам задач і пэўных вектараў развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дэталёвага аналізу работы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 335 г. Мінска» за 2023/2024 навучальны год, дыягностыкі педагогаў і анкетавання законных прадстаўнікоў выхаванцаў абазначаны наступныя гадавыя задачы ўстановы на 2025/2026 навучальны год:

1. Фарміраваць у выхаванцаў уяўленні аб культуры і традыцыях горада Мінска з дапамогай метаду праекта;

2. Садзейнічаць развіццю часовых і прасторавых уяўленняў уяўленняў у выхаванцаў з дапамогай метаду візуалізацыі.

Структура ўстановы