Гісторыя і традыцыі

           Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 335 г.Мінска" расчыніла свае дзверы для дзетак у 1975 году. Для таго, каб Вашым дзецям было камфортна і ўтульна, у нашай дашкольнай установе працуе калектыў аднадумцаў, з шырокай і добрай душой. Наш дзіцячы садок запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак ад 1-га да 6-ці гадоў у займальнае падарожжа па краіне сучасных ведаў, творчасці, фантазіі, прыемных дзіцячых зносін, клопату і кахання.
          Ва ўстанове арганізавана работа 8 груп: 1 група першага малодшага ўзросту (№2) для дзяцей з 2 да 3 гадоў; 1 група другая малодшая (№10) для дзяцей з 3 да 4 гадоў; 1 сярэдняя група (№12) для дзяцей з 4 да 5 гадоў; 1 старэйшая група (№11) для дзяцей з 5 да 6 гадоў; 2 спецыяльныя групы (№5,9) для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, 1 спецыяльная група (№4) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, 1 спецыяльная група (№1) інтэграванага навучання і выхавання. Рэжым работы ўстановы дашкольнай адукацыі – 12 гадзін (7.00-19.00). Дзейнасць калектыву накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для паўнацэннага пражывання дзіцем дашкольнага дзяцінства, фарміраванне асноў базавай культуры асобы, рознабаковае развіццё псіхічных і фізічных якасцей у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі, падрыхтоўку дзіцяці да школы.
Установа ўдзельнічае ў рэалізацыі адукацыйнага экалагічнага праекта «Зялёныя школы». Ва ўстанове створаны і актыўна функцыянуе музей «Беларускія рамёствы».
У нашым дзіцячым садку функцыянуюць адукацыйныя паслугі на платнай аснове:
«Маўленчая мазаіка»
«Чыталачка»
«Майстрылка»
«Юныя алімпійцы»
«Развівай-ка»
"Грацыя"

Паважаныя дарослыя і дзеці, давайце расці разам!

Мы супрацоўнічаем з:

УАЗ "7-я гарадская дзіцячая паліклініка"
ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі"
ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Ленінскага раёна г.Мінска"
ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ленінскага раёна г.Мінска"

Нашы шэфы: РУП "Белсаюздрук" РУП "Мінскэнерга" філіял Мінскія цеплавыя сеткі